Піксельная мапа Беларусі

3 ліпеня 2019

Схематычная мапа Беларусі даступна для спампоўкі ў фармаце SVG.

Адзначаны межы абласцей, раёнаў, Мінска і гарадоў абластнога падпарадкавання, плошча якіх больш за ≈100 км2. Усе тэррытарыяльныя адзінкі пабудаваны ў адпаведнасці з іх рэальнымі памерамі.

Спампаваць SVG
Паглядзіце таксама на другую стылізаваную мапу Беларусі ў вектарным фармаце
кожная клетка на мапе роўная ≈100 км2
плошча
на схеме прадстаўлена
клікні на вобласть, каб адфільтраваць раёны
Выбраць усе раёны Беларусі
  • га
  • км2
раёны, гарады
плошча, га
клетак на схеме
параўнанне плошчы
Па дадзеных Рэестра зямельных рэсурсаў РБ (на 1 студзеня 2018)

Мапа была пабудавана ў Adobe Illustrator. Каб не заблытацца, дзе які раён знаходзіцца, карыстаўся артыкулам з Вікіпедыі.

Усе аб'екты ў файле маюць унікальнае імя і сабраны ў групы паводле адміністрацыйнага ўзроўню:

  • Беларусь цалкам,
  • 6 абласцей,
  • 118 раёнаў і 7 гарадоў абласнога падпарадкавання*, тут жа месціцца і Мінск,
  • асобнай групай вылучаны 2074 клеткі, кожная з якіх роўная дзесьці 100 км2
* Наваполацк, Пінск і Жодзіна не трапілі на мапу з-за малой плошчы гэтых гарадоў

Пласт мапы з клеткамі-адзінкамі Пласт мапы з раёнамі Пласт мапы з абласцямі Пласт мапы з контурам краіны

Загатоўка будзе карысна для пабудовы статычных і інтэрактыўных хараплет-мап, схем з параўнаннем плошчы ды іншых забаў.

Распаўсюджваецца па ліцэнзіі CC BY 4.0. Гэта значыць, што мапай можна карыстацца ў любых мэтах, варта толькі пазначыць крыніцу і даць спасылку на гэтую старонку.

Спампаваць SVG